Рэцэпты шчасця ад Уладзіміра Караткевіча
Прислано novgpl December 23 2020 14:39:49
Рэцэпты шчасця ад Уладзіміра Караткевіча
17 снежня у эфіры прагучала радыёперадача “Між нас жыве геній, ці рэцэпты шчасця ад Уладзіміра Караткевіча ”, галоўная мэта якой ─ нагадаць нам усім, якой незвычайнай асобай быў наш геніяльны зямляк, аб чым думаў і марыў.
У памяці сяброў і знаёмых ён застаўся чалавекам бязмернай дабрыні, тактоўнасці, шчодрасці душэўнай, ўмеў любіць і цаніць усё жывое на зямлі.
А каб упэўніцца, з якой кранальна-ўсеабдымнай любоўю адносіўся Уладзімір Сяменавіч да сваёй Радзімы, дастаткова хаця б перачытаць старонкі яго самага любімага рамана “Каласы пад сярпом тваім”, ці знакамітага нарыса-запавету “Зямля пад белымі крыламі” (з лёгкай рукі Караткевіча, назва яго стала сімвалічнай назвай Беларусі).