Тэатральны прыстанак
Прислано novgpl May 27 2014 12:28:36
Тэатральны прыстанак

25 мая падрыхтоўчая група нашага тэатра прыняла ўдзел у абласным фестывалі дзіцяча – юнацкага тэатральнага мастацтва “Тэатральны прыстанак”. Інсцэніроўка балады Я.Чачота “Мышанка” была цёпла ўспрынята гледачамі і дастойна ацэнена членамі журы. Вынік – дыплом 2-ой ступені лаўрэата фестывалю, дыплом "За лепшую мужчынскую ролю" Станіславу Пшэўлоцкаму, дыплом "За лепшае сцэнічнае ўвасабленне твораў нацыянальнай драматургіі".