Выхаванне мастацтвам
Прислано novgpl February 12 2020 11:44:51

Выхаванне мастацтвам

lorem

Тэатральны калектыў “На Мышанцы” быў створаны ў 1996 годзе з мэтай арганізацыі вольнага часу працаўнікоў і навучэнцаў і іх эстэтычнага выхавання. За час існавання аб’яднання ў яго скарбонцы назапашана шмат творчых работ, якія фарміруюць пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, садзейнічаюць выхаванню духоўнасці, маральнай чысціні чалавечых характараў, з’яўляюцца дзейсным сродкам прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод моладзі. Удзельнікі калектыву – навучэнцы, педагагічныя работнікі і ветэраны працы ліцэя ─ творчыя, натхнёныя і вельмі цікавыя людзі, для якіх тэатр − тая прастора, дзе адбываецца вышэйшы ўзлёт чалавечага перажывання, што вядзе да духоўнага пад’ёму, да ачышчэння. Яны падтрымліваюць ва ўсіх пошуках, ва ўзыходжанні да сапраўднага мастацтва сваіх кіраўнікоў і заснавальнікаў тэатра − рэжысёра Станіслава Пшэўлоцкага і мастака-пастаноўшчыка Дар’ю Патапаву, якія ўвесь творчы патэнцыял накіроўваюць на пастаноўку высокаідэйных спектакляў, удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, пошук інавацыйных тэатральных накірункаў. І гэта не застаецца незаўважаным, дае чакаемы вынік. Свае напрацоўкі калектыў з задавальненнем прадстаўляе на самых розных раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах, фестывалях, конкурсах, кірмашах, выставах, аб чым красамоўна сведчаць шматлікія граматы, дыпломы і лісты падзякі. Усё гэта выклікае жывы інтарэс у гледачоў, знаходзіць водгук у сродках масавай інфармацыі і з’яўляецца дзейсным сродкам у прафарыентацыйнай рабоце сярод моладзі. І ўсё ж, самай прыарытэтнай дзейнасцю, і гэта галоўнае, быў і застаецца ўдзел калектыву ў выхаваўчым працэсе ўстановы адукацыі “Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

радуга
радуга
радуга


Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 85-гадовага юбілею Б. Сачанкі і ў рамках профарыентацыйнай работы ліцэя, удзельнікі народнага тэатра “На Мышацы” выступілі са спектаклем “Ехала―упала…” перад навучэнцамі школ і жыхарамі аг. Мірны і Жамчужны. Удзячнымі гледачамі спектакля сталі навучэнцы Брэсцкага абласнога вучылішча кадэтаў і вучні Палонкаўскай сярэдняй школы. Па даўняй традыцыі нашы тэатралы ўсклалі кветкі і запалілі лампады памяці каля помнікаў ахварам ваеннага ліхалецця.

lorem

lorem

lorem

lorem

lorem

lorem

радуга


ЭКСУРСІЯ Ў БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Падчас канікул удзельнікі тэатра “На Мышанцы” наведалі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт з мэтай прагляду прэм’ернага спектакля «Эйфария» народнага студэнцскага тэатра мініяцюр «Софит». Цікавасць выклікала і знаёмства з экспазіцыяй сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Магутнае слова, ты, роднае слова” ў рамках рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыяй “Грані творчасці”.

lorem

lorem