Акрылены вярнуўся ў край радзімы
Прислано novgpl January 05 2016 14:23:33
Акрылены вярнуўся ў край радзімы
Светлыя перадсвяточныя імгненні… Душа поўніцца чаканнем цуду, цуду старадаўна - нязведанага , чароўна – кранальнага. І менавіта ў гэтыя таямнічыя часы, у вечар перадкаляднай куцці прыйшоў у свет маленькі «анёлак», якому лёсам было наканавана стаць Адамам Міцкевічам , геніем сусветнай літаратуры.
Прайсці міма гэтай падзеі не змаглі і ва ўстанове адукацыі «Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці». Таму для сапраўдных аматараў творчасці паэта 24 лютага адчыніла дзверы творчая гасцёўня пад кіраўніцтвам Іны Барысевіч. На пачатку з цікавай інфармацыяй пра жыццёвы і творчы шлях паэта звярнулася да прысутных загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Томарава, якая прапанавала азнаёміцца і з выставай твораў знакамітага земляка.
А потым… Зорнае неба. Усплёск азёрных хваляў. Магія начнога вогнішча і… непаўторна – чароўнае паэтычнае слова Адама Міцкевіча ў прэм’ерным спектаклі “Свіцязь” народнага тэатра ”На Мышанцы” ў пастаноўцы рэжысёра Станіслава Пшэўлоцкага.
Шмат прыемных уражанняў засталося ў навучэнцаў, працаўнікоў і гасцей ліцэя ад сустрэчы з Яго Вялікасцю Словам.
Сябры мае, чым я вам адплачуся?
Вы ўсе па слоўцу, як у шапку ў крузе,
Скідалі ў песню мне бесперастанку,
Нібы ў той казцы хлопчыку Іванку –
Па пёрку жураўлі. Іх дараванне
Было для сіраты выратаваннем
З пустыннай выспы: ён праз леты, зімы,
Акрылены вярнуўся ў край радзімы.