125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Прислано novgpl December 19 2016 08:35:18
125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Максім Багдановіч – сімвал сапраўднай Прыгажосці, і знешняй, і духоўнай. Яркая, непагасная знічка на небасхіле Беларусі − самабытная, адметная. Яшчэ і яшчэ раз ён даказаў бясспрэчную ісціну: калі ў народа ёсць такія паэты – неўміручы і сам народ. Усяго 25 гадоў адвёў бязлітасны лёс паэту , пазначанаму геніем. Але не шкадаванне, а гонар і захапленне выклікае любы ўспамін пра яго.
9 снежня − юбілейная дата – 125-годдзе з дня нараджэння творцы. І ў Навамышскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці чарговая прэмьера тэатра “На Мышанцы” − інсцэніроўка апавядання М. Багдановіча “Апокрыф” у пастаноўцы С. Пшэўлоцкага, якая адбылася у рамках літаратурнай вечарыны “Лабірынты лёсу”, што ўключыла ў сябе і відэафільм – вандроўку па жыццёвых сцяжынках паэта, і “Вольны мікрафон” – імправізаваны экскурс па старонках любімых твораў, і выкананне песень на вершы аўтара. У гэты ж дзень тэатр выступіў з прэмьерным паказам “Апокрыфа” ў Баранавіцкім ліцэі будаўнікоў.
Гэта і ёсць наш уклад у Вянок памяці вялікаму творцу і цудоўнаму чалавеку, якога не скарылі бязлітасныя лабірынты лёсу, падараваўшы яму права на подзвіг – Подзвіг Мудрасці, Таленту, Прыгажосці.
13 декабря 2016 года, по приглашению Районной централизованной библиотечной системы, актеры театра «На Мышанцы» приняли участие в мероприятии, посвященном 125-летию со дня рождения Максима Богдановича. В Жемчужненском Доме культуры вниманию зрителей была представлена инсценировка «Апокрыф».