Дзень беларускага пісьменства
Прислано novgpl September 08 2017 14:49:26
Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Дзень беларускага пісьменства 2017 года асаблівы, паколькі мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
З 1.09.17. па 11.09.17. ў бібліятэцы ліцэя аформлена выстава “Слава кніжцы беларускай”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку, у якой размешчаны звесткі пра гісторыю свята беларускага пісьменства і пра яго самых яскравых дзеячоў - Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Ефрасінні Полацкай і інш.

lorem