105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
Прислано novgpl September 20 2017 11:37:19
105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка
18 верасня ў інтэрнаце ліцэя быў праведзены літаратурны вечар “Дарога, закалыханая жытам”, прысвечаны 105 – годдзю з дня нараджэння Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, які падрыхтавалі бібліятэкары ліцэя. Пад час вечара удзельнікі мерапрыемства прынялі удзел у віктарыне “ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА ТАНКА”, пазнаёміліся з яго лірыкай, якая ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. Навучэнцы з вялікім задавальненнем чыталі любімыя вершы народнага паэта.