Размаўляй са мной па-беларуску
Прислано novgpl February 26 2018 15:41:29
Размаўляй са мной па-беларуску

21 лютага да Міжнароднага Дня роднай мовы ў бібліятэцы ліцэя прайшла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», пад час якой ўсе удзельнікі маглі напісаць сваё самае любімае слова на беларускай мове. З нагоды свята бібліятэкары размаўлялі з наведвальнікамі на роднай мове, прапаноўвалі ўзяць пачытаць кнігі беларускіх аўтараў, гучалі беларускія вершы, прыказкі і прымаўкі, загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава « Мова духоўнае багацце народа », на якой змяшчаліся кнігі з творамі беларускай літаратуры, кнігі беларускіх аўтараў - як класікаў, так і сучаснікаў. У канцы дня ўсе удзельнікі прыйшлі да высновы, што размаўляць па-беларуску трэба не толькі 21 лютага, а заўжды!

lorem

lorem

lorem

lorem