Свята беларускага пісьменства і друку
Прислано novgpl September 06 2013 08:17:29
Свята беларускага пісьменства і друку

Свята Слова…Слова жыватворнага, лёсавызначальнага, Слова, народжанага звонам чыстых крыніц, гоманам гаючых бароў, меладычным перагукваннем азерных хваляў і нетаропкай рачной плыні…

У першыя вераснеўскія дні неяк па-асабліваму будзіцца беларуская прастора. У шумлівыя спантанныя размовы навучэнцаў уключаюцца важкае, выверанае стагоддзямі, поўнае мудрасці і стваральнай энергіі Слова – Роднае Слова, Слова ва ўхвалу Роднага Краю, на ўшанаванне творчага люду і самаахвярнай працы…

Слаўся, край ты адзіны мой,
Вытрывалы ў агні пакут.
Еўфрасінні, Кірылы, Скарыны,
Беларускі адвечны кут.

Менавіта гэтымі словамі пачалося свята “Гімн Беларускаму Слову”, якое адбылося 3 верасня 2013 года ў нашым ліцэі.

Свята беларускага пісьменства і друку…Яно трывала ўвайшло ў нашу рэчаіснасць, стала яркай часткай духоўнага жыцця краіны. Гэта сапраўды народнае свята – свята беларускага пісьменства, якое налічвае тысячагадовую гісторыю. Кожны беларус, нараджэнец нашага краю, дзе б ні знаходзіўся, заўседы павінен памятаць, што 6 жніўня 1517 года ў Празе Францішак Скарына першы з усходніх славян надрукаваў кнігу – “Псалтыр”, і ганарыцца гэтым. Самаахвярную працу наш першадрукар прысвяціў Роднаму Краю і яго жыхарам, Роднаму Слову.