Год малой радзімы
Прислано novgpl September 21 2018 09:47:04
Год малой радзімы
З 1 па 18 верасня ў бібліятэцы ліцэя для першакурснікаў быў праведзены цыкл мерапрыемстваў “Радзімы тут маёй вытокі…”, прысвечаны Году малой радзімы. Мэта яго ― ўзнавіць у памяці ўспаміны пра мілыя сэрцу мясціны, зацікавіць гістарычнай спадчынай Новай Мышы і г. Баранавічы, пазнаёміць з сістэмай пазаўрочнай работы ліцэя і бібліятэкі, выкарыстаўшы творчыя працы выпускнікоў мінулых гадоў (выстава – панарама “Святая песня межаў родных…”, фотавыстава “Адзіная, непаўторная!”, фактаграма “Удзячная памяць пакаленняў” і мн. інш.).
Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі малой радзіме, нікога не пакінулі абыякавымі, і навучэнцы зразумелі, што ў сэрцы кожнага беларуса павінен жыць гонар за свой родны край!