Адамаў шлях пад вечным небам
Прислано novgpl October 03 2018 13:01:46
Адамаў шлях пад вечным небам
29 верасня акцёры тэатра “На Мышанцы” прынялі ўдзел у юбілейнай імпрэзе, прысвечанай 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча “Адамаў шлях пад вечным небам”.
Свята адбылося на малой радзіме славутага паэта, у музеі-сядзібе Завоссе Баранавіцкага раёна.
Да ўвагі гледачоў галоўнай сцэнічнай дзеі тэатр прадставіў дзве пастаноўкі по творах А.Міцкевіча: “Ёсць у мяне зямля…” і “Свіцязь”.
Вярнуліся ўдзельнікі свята з мноствам пазітыўных уражанняў, а яшчэ з граматамі і падзячнымі пісьмамі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК і установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.