Літаратурны вечар “А ўсё таму, што родам з лістападу…”
Прислано novgpl November 26 2018 14:16:08
Літаратурны вечар “А ўсё таму, што родам з лістападу…”
22 лістапада ў інтэрнаце ліцэя бібліятэкары правялі літаратурны вечар “А ўсё таму, што родам з лістападу…”, прысвечаны да 70-ддзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц. Навучэнцы з задавальненнем паслухалі пра жыцце і паэтычную творчасць “Палескай ластаўкі”, як яе называў Ніл Гілевіч. Творчасць Я. Янішчыц – адна з самых выразных і таленавітых старонак беларускай літаратуры. Кожны яе верш – пра родныя мясціны, пра людзей палескай вёскі, пра з маленства знаёмыя краявіды. Любоў да сваёй малой радзімы Яўгенія Янішчыц пранесла праз ўсё жыццё, з асаблівым пачуццём ставіцца яна да тых мясцін, дзе нарадзілася і вырасла. Яна казала так: “Мая малая радзіма – гэта мой лёс, мой боль, мая паэзія…”. І нездарма, у Год малой радзімы, адзначаецца юбілейная дата паэтэсы. Я. Янішчыц ўжо трыццаць гадоў няма з намі, а яе звонкія вершы жывыя. І сёння, згадваючы пра яе, нельга не перачытаць яе радкі знаёмых нам вершаў ”Ты пакліч мяне. Пазаві.” “Якая я”, “Палессе,” “Вёсцы” і многія іншыя.
“Запомніце мяне, якая я ёсць!” – радок з верша Яўгеніі Янішчыц. Яна была і застаецца ў айчыннай паэзіі зоркай першай велічыні.