Хвілінкі творчага чытання
Прислано novgpl February 28 2019 13:56:34
Хвілінкі творчага чытання

З 18.02.19 па 28.02.2019 у рамках Міжнароднага дня роднай мовы былі праведзены хвілінкі творчага чытання “Мелодыка слова роднага” – своеасаблівы конкурс на дакладнае, выразнае, мілагучнае чытанне ўрыўкаў з паэтычных і празаічных твораў (падборка моўных шэдэўраў зроблена намаганнямі навучэнцаў розных гадоў і супрацоўнікамі бібліятэкі). Прыйшліся даспадобы ўдзельнікам і разгадванне перыфраз; нямала прыемных хвілін прынесла прачытанне скарагаворак, якія патрабуюць не толькі добрага валодання роднай мовай, а імгненнага разумення ўнутраннага зместу, навыкаў хуткага чытання, ды і артыстызму адпаведнага. А таксама да свята ў бібліятэцы была аформлена выстава “Смак роднай мовы”, на якой былі прадставлены кнігі па гісторыі мовы, даведнікі, разнастайныя слоўнікі, публіцыстычныя артыкулы пра сучасны стан беларускай мовы. Мерапрыемствы, безумоўна, нікога не пакінулі абыякавым. Усе прысутныя на свяце яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.

lorem

lorem

lorem