Радыёвандроўка
Прислано novgpl September 11 2019 14:46:25
Радыёвандроўка

Я не прашу сабе спагады,
Ні ўзнагародаў, ні ўлады.
Дай толькі ты маёй
Мір і спакой пад небам сінім,
Калоссе шчодрае на ніве
Напеваў родных пералівы.
М.Танк. Літанія ( Малітва)

Пад такім дэвізам 4 верасня адбылася радыёвандроўка “Напеваў родных пералівы,” прысвечаная Дням беларускай пісьменнасці. Словы, словазлучэнні, урыўкі з паэзіі і празаічных твораў беларускіх пісьменнікаў, пераклады з беларускай на рускую мову сталі сапраўднай прэзентацыяй Яе Вялікасці Мілагучнасці, Мудрасці, Прыгажосці і Самабытнасці Моўнай.
Аўтары перадачы ў чарговы раз запрасілі навучэнцаў і супрацоўнікаў далучацца да акцыі-даследвання “Сонечныя словы,” што каторы год праводзіцца ў ліцэі. Чакаем Вас, нераўнадушныя і руплівыя!
P.S. За даведкамі звяртацца ў бібліятэку ліцэя. Да новых сустрэч, сябры!

lorem