Да Міжнароднага дня роднай мовы
Прислано novgpl February 20 2014 15:08:20
Да Міжнароднага дня роднай мовы
20 лютага адбыўся адкрыты ўрок па беларускай мове “Слова роднае, жывое, гаваркое…”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Гэты ўрок вельмі важны, ён як бы дае імпульс, акрэслівае, што для нас з’яўляецца важным і прыярытэтным. Мы даем магчымасць зразумець навучэнцам, што мы – беларусы, а не нейкае аморфнае стварэнне без сваёй гісторыі і культуры. Быць свабодным – гэта ганарыцца сваёй мовай, сваімі слаўнымі продкамі, пргажосцю родных мясцін і здабыткамі гісторыі. Вершы беларускіх паэтаў, відэафільм, музыка – усё гэта ўсяляе пачуццё ўласнай годнасці, гонару за слаўныя справы мінулых пакаленняў, адказнасці за сённяшні стан і будучыню роднай мовы і роднай зямлі.